Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Аб чым ведаюць краты?

Міраслаў ГРЫКА

Найбольш кратоў рые ў прыгранічных раёнах, аб чым інфармую як аб цікавінцы прыроды, а не танную сенсацыйку. Цікава, што найбольш напружаная краціная работа мае месца на ўсходняй ускраіне Еўропы, паўз так званай шэнгенскай лініі. Вызначае яна, казаўшы найпрасцей, зусім не простую лінію паміж краінамі, якія не залежаць ад Расеі, а тымі, якія яшчэ не могуць вызваліцца ад яе ўплыву. З’яўляюцца імі Беларусь і Украіна. Прытым незалежныя краіны адмянілі дэ-факта межы паміж імі, і, такім чынам, таксама патрэбу мець візу, якая давала б магчымасць іхнім грамадзянам свабодна перамяшчацца па Заходняй Еўропе. Пазбаўлены такой свабоды грамадзяне краін, якія залежаць ад Расіі. Без візы ў лепшым выпадку яны могуць пасядзець у... арышце. Вядома, калі яны злоўлены ў нелегальным перасячэнні шэнгенскай мяжы.

З гэтага відаць, што асаблівая дзейнасць кратоў на лініі падзелу Еўропы на тую незалежную і залежную ад Расіі, з’яўляецца палітычна матываванай. Толькі не гэтае пытанне найбольш цікавіла аднаго даследчыка, які так доўга запускаў у кратовыя курганчыкі малую камерку, каб вызначыць ступень і глыбіню падземных пераходаў, і, нарэшце, выявіў, што асноўны кірунак згодны з вярчэннем Зямлі, гэта значыць з усходу на захад. Цікава, што гэты прынцып таксама ўключае ў сябе міграцыю людзей. Вядома, гэта вялікае спрашчэнне, таму што, хоць дэмаграфічны лішак кітайцаў адліваецца ў адпаведнасці з вярчэннем Зямлі да заходняй часткі зямнога шара, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF