Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Чарговая трагедыя

Віктар САЗОНАЎ

Тое, што расійская ўлада напрамую або ўскосна, свядома ці несвядома, жадаючы гэтага або не, але нейкім чынам усё ж мае дачыненне да гібелі апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, дапускае большасць расіян. Дапускаюць гэта не толькі апазіцыянеры або людзі, якія раздзяляюць апазіцыйныя погляды. Дапускаюць гэта і тыя, хто цалкам падзяляе погляды і метады дзеяння самой улады. У тым ліку і метады жорсткія ды радыкальныя, якімі гэтая ўлада карыстаецца ўжо даўно.

А вось каб такая трагедыя здарылася з кім-небудзь з верхняга эшалона самой расійскай улады, то ніхто — ні прыхільнікі ўлады, ні яе апаненты — ніколі б не западозрылі ў дачыненні да гэтага ні самога Барыса Нямцова, ні нікога з яго паплечнікаў. Не западозрылі б іх вінаватымі ў такой трагедыі ні напрамую, ні ўскосна. Хутчэй за ўсё западозрылі б зноў уладу, якая ўстроіла чарговыя бандыцкія разборкі. Вось у тым і ёсць тая самая галоўная розніца паміж уладай і апазіцыяй сённяшняй Расіі. Зрэшты, не толькі Расіі. Але зараз размова акурат пра яе. Пра тое, што расіяне ўпэўненыя, што іх улада здольная на ўсё.

Практычна ніхто не сумняваецца ў тым, што расійская ўлада можа зрабіць подласці ў прынцыпе. Зрабіла яна ці не такое гэтым разам, ці якім іншым разам, гэта пытанне дзясятае. І не такое ўжо прынцыповае. І абсалютна не важнае. Галоўнае, што калі яна захоча, гэта зрабіць можа і нікога пытаць не стане, нікога баяцца не будзе, ні з чыім меркаваннем лічыцца не захоча і да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF