Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Бацюшка перашкаджае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус у Беластоку ўжо часткова запоўнены, таму займаю сядзенне ў перадапошнім радку. Між Макаўкай і Галяковай Шыяй аўтобус набірае пяцёрку адносна маладых людзей, сярэдні ўзрост якіх каля дваццаці. Займаюць яны месцы ў апошнім радку, быццам акружаючы мяне своеасаблівым вяночкам. Гэта малады калектыў, гэты вяночак, быццам з кветак, расхінае вакол сябе своеасаблівы водар, крыху ўдушлівы. Гэта традыцыйныя „духі” нашай традыцыйнай вёскі, перанесеныя ў ХХІ стагоддзе яе маладым пакаленнем, яго гігіенічнай дагледжанасцю.

У Гайнаўцы аўтобус лягчэе, раздольнее. Мяняю месца, пераходжу ў пярэдні радок, з якога найлепш відаць дарожнае палатно. Аўтобус цяпер імчыць у напрамку Кляшчэль, Драгічына, Варшавы. Па шашы яшчэ ходзяць дарожныя работнікі, якія наводзяць ужо апошнія, касметычныя папраўкі. Дарога складаецца з дзвюх палос — адна для самаходаў, другая для веласіпедаў. Усведамляю сабе, што няма там месца для гужавога транспарту, які царыў у час, калі яшчэ гэтай дарогі не было, у пачатку 1950х гадоў, акурат у палове мінулага стагоддзя. Цьмяна прыгадваю тадышні гайнаўскі рынак, які месціўся ў раёне вуліцы Гандлёвай, быццам на тапаграфічным калене цяперашняй вуліцы Пілсудскага. Гэта была таўкатня фурманак, суправаджаная стрэсам так фурманоў, як і коней. А зараз, у нашым новым стагоддзі, уезд у Гайнаўку гужавым транспартам здаецца не забаронены, але, здаецца таксама, немагчымы; прынамсі з боку Варшавы. Сімвалам нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF