Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Цуд і прапаганда

Ганна КАНДРАЦЮК

Нядаўна, цягам чэрвеня і ліпеня мінулага года, на старонках «Нівы» быў апублікаваны мой рэпартаж «Без долі на канцы свету». Гераіня, Лідзія Назарук, з прыкардоннага хутара Бобенка, успамінае трагічную гісторыю часоў апошняй вайны. Яе пушчанская вёска цудам ацалела ад зніштажэння, а яе жыхары — ад смерці. Фашысты сагналі вяскоўцаў на край свежавырытай ямы і ўсіх, дарослых ды малых, збіраліся пастраляць. Перад тым зачыталі прыгавор, вінавацілі іх у падтрымцы савецкай партызанкі. Расстрэл папярэдзіла жахлівая экзекуцыя — немцы застрэлілі ў вёсцы пяцёра дзетак ды іх бацькоў. Аднак іншых жыхароў — у што свята верыла мая гераіня — выратаваў цуд.

У час працы над рэпартажам у мяне было шмат сумненняў. У пэўны момант я стаўлю канкрэтныя пытанні:

— Хто быў той правакатар, які з’явіўся ў Бобенку ў часы нацысцкага ліхалецця? Ці ён быў немец, украінец, рускі, паляк? А можа свой, туземец з наваколля, апантаны прагай помсты на нейкім ворагу з вёскі? Чаму сваю інтрыгу разыграў такім прымітыўным спосабам? Думаеш і пачынаеш сумнявацца: ці сапраўдная пацыфікацыя вёскі нарадзілася ў адной хворай галаве? Усё выглядала так, быццам заранёў нехта запланаваў жахлівае гульбішча коштам безабаронных прасцячкоў...

У час жахлівага здарэння Лідзіі Назарук было пяць гадоў, шмат дэталяў зацерлася ў яе памяці. Ды ніхто з вёскі не ведаў прозвішча «добрага немца», які прыляцеў на самалёце ў апошні момант і загадаў адмяніць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF