Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

„Простая мова” выходзіць з падполля

Уршуля ШУБЗДА

Вучні Гімназіі ў Дуброве-Беластоцкай хочуць размаўляць „па-просту”. Беларускі дыялект, якім карыстаюцца жыхары Дуброўшчыны, знайшоў сваіх наймалодшых даследчыкаў.

Зацікаўленне гаворкай узнікла, калі школа ўключылася ў праект „Дыялог пакаленняў”, ладжаны Нацыянальным цэнтрам культуры і Таварыствам культуры мовы. Падвядзенне вынікаў праекта адбудзецца 15 траўня гэтага года, аднак гімназісты не хочуць толькі на гэтым спыніцца, бо зразумелі, што „простая мова” — варта глыбейшага пазнання. Як сказала адна з іх: „Папросту варта размаўляць па-просту”.

Мінулі ці не дзесяцігоддзі з часу, калі на Сакольшчыне самі карыстальнікі мясцовай гаворкі не саромеюцца размаўляць „па-просту”, нягледзячы на абставіны, у якіх апынуліся. Тут можна пералічыць два тыпы „сакольскага” беларуса, які, пакідаючы сваё аўтахтоннае асяроддзе, быў прымушаны неяк даваць сабе рады ў іншых культурных абставінах. Першы быў свядомы вартасці сваёй мовы, карыстаўся ёю ў спосаб нават дэманстратыўны. Тут трэба адзначыць, што сакольская зямля нараджала такіх сыноў, як бы пафасна гэта не гучала, як Язэп Варонка, Уладыслаў Чаржынскі, Дамінік Аніська, Адам Бычкоўскі і многія іншыя, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу беларускай нацыі. Другі тып беларуса Сакольшчыны, больш распаўсюджаны, такі, якому беларуская мова з’яўляецца роднай, але ўсе яго намаганні накіраваныя на тое, каб у кантакце з „гарадскімі” ці, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF