Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Вучням падабаецца «Беларуская гавэнда»

Аляксей МАРОЗ

ХVІ выпуск Конкурсу «Беларуская гавэнда», які 20 лютага адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, пацвердзіў, што ёсць ахвотныя распавядаць па-беларуску і робяць гэта ўдала. Удзельнікі конкурсу задаволеныя, што могуць такім чынам праявіць свае акцёрскія здольнасці. Рады яны таксама купленым за сродкі спонсараў цікавым узнагародам.

Беларускі конкурс расказчыкаў адкрыў настаўнік беларускай мовы Янка Карчэўскі, ініцыятар і галоўны арганізатар конкурсу. Падтрымліваюць яго дырэкцыя, настаўнікі і вучні Гайнаўскага белліцэя. Янка Карчэўскі пахваліў настаўнікаў беларускай мовы з розных школ, апекуноў маладых расказчыкаў і саміх вучняў, а таксама прывітаў запрошаных гасцей. Мерапрыемства ўдастоілі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, намесніца дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Юлія Рубіна, дырэктар Школьна-прадшкольнага комплексу ў Белавежы Віялета Янушкевіч і дырэктар Гайнаўскага белліцэя Яўген Сачко.

— Родная беларуская мова з’яўляецца перш за ўсё мовай тоеснасці. Выступаючы на ёй падчас конкурсу «Беларуская гавэнда», вы падтрымліваеце сваю мову. Сам конкурс важны і патрэбны і мы яго падтрымліваем, — заявіў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, звяртаючыся да навучэнцаў беларускай мовы.

Спонсарамі конкурсу выступілі Гайнаўская гарадская ўправа, Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве і Інтэрнэт-бібліятэка «kamunikat.org».

Конкурс расказчыкаў — добрая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF