Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Што такое роскаш?

Іаанна ЧАБАН

Ахарактарызаваў сябе як „экатэрарыста”, „дзівака”, заснавальніка і старшыню Таварыства аховы краявіду, чалавека адданага прыродзе і дзвюм парам сваіх 25-гадовых ботаў.

Знаёмімся з Янушам Корбелем, жыхаром Белавежы, героем чарговай кулінарнай вандроўкі ў часе і прасторы.

— Ты шмат вандраваў?

— Калісь так, але гэта ўжо гісторыя. У Індыі дзеляць жыццё на тры перыяды: пазнавальны, вандроўны і прысвечаны раскошы сузірання багацця досведу, здабытага ў дзвюх папярэдніх перыядах. Кухня, па-мойму, гэта частка культурнага краявіду. Калісь тоеснасць маёй белавежскай вуліцы Застава стваралі мова, архітэктура, адзенне і ежа. Цяпер тут стаяць хаты, якія можна пабачыць ва ўсіх частках нашай краіны. А іх жыхары ядуць тое, што можна купіць у маркеце „Каўфлянд” ці ў іншай вялікай краме, бо гэта лягчэй, хутчэй і танней.

— Белавежа — Твой чарговы прыпынак ці апошняя станцыя?

— Вандраваць больш не хочацца. Пераезд сюды быў свядомым рашэннем. Праўду кажучы, гэта Белавежа выбрала мяне. Адна старэйшая жанчына калісь прапанавала купіць яе драўляную хату і дастасавала цану продажу да маіх магчымасцей. Смела магу сказаць, што я ў сябе, хаця мясцовым, мабыць, назаўсёды застануся чужым.

— Плёнам Тваіх вандровак з’яўляецца канкрэтны спосаб жыцця, які таксама звязаны з дыетай.

— Звычайна фарміруюць нас людзі, якіх сустракаем на сваёй дарозе. Мне якраз з гэтым асабліва пашанцавала. Адным з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF