Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Выстава арт-групы «Сем +»

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 20 лютага была адкрыта выстава мастацкага тэкстылю групы «Сем +» з Мінска. Яе суарганізатарам выступіў Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве. Экспазіцыя адкрылася вельмі ўрачыста, з удзелам амбасадара Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандра Авяр’янава, дырэктара Беларускага цэнтра ў Варшаве Эдуарда Швайко, старасты Гайнаўскага павета Міраслава Раманюка, бургамістра Гайнаўкі Ежы Сірака, войта Гайнаўскай вясковай гміны Люцыны Смактуновіч. Дырэктар белмузея Тамаш Ціханюк падзякаваў дыпламатам і мастакам з Беларусі за прыезд і цікавую экспазіцыю мастацкага ткацтва. Госці распавялі аб супрацоўніцтве Гайнаўкі з установамі Рэспублікі Беларусь у галіне культуры. Аўтары мастацкай тканіны ў сваю чаргу расказалі пра прэзентаваныя ў белмузеі працы.

— Творчая група «Сем +» гэта назва мастацкай выстаўкі і адначасна назва нашай суполкі, якая аб’яднала сем прафесійных майстроў секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў. Мы ўсе розныя паводле ўзросту і па самавыяўленні ў мастацтве. Мы пры стварэнні сваіх тканых палоцен ужываем розныя тэхнікі і розныя матэрыялы — воўну, бавоўну, лён, лямец, сізаль, сінтэтыку. Нас аб’ядноўваюць аднолькавыя адносіны да мастацтва і адданасць сваёй справе, высокія ідэі гармоніі і прыгожасці. У творчасці мы абапіраемся на моц нашых каранёў, на беларускае традыцыйнае мастацтва. З гэтых чыстых вытокаў чэрпаем натхненне і ідэі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF