Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Або, або — або, або

Міраслаў ГРЫКА

Праз два дні пасля забойства ў Маскве Барыса Нямцова многія прадпрымальнікі не выйшлі на працу на рынках і ў гандлёвых цэнтрах у Беларусі. Іх колькасць, паводле ацэнак, дасягае 80%. Інфармавала аб гэтым інтэрнэт-газета «Белорусские новости», са спасылкай на заяву ўплывовай бізнес-асацыяцыі «Перспектыва». Прынамсі гэты красамоўны пратэст не мае нічога агульнага з забойствам паўсюдна паважанага расійскага апазіцыянера і адкрытага крытыка Пуцінскага шаленства. Гэта было вынікам супярэчлівага Указа Прэзідэнта № 222 ад 2014 года, згодна з якім з 1 сакавіка 2015 г. беларускія прадпрымальнікі, якія прывозяць усялякія віды тавараў з краін Мытнага саюза Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана, павінны мець спецыяльныя сертыфікаты. Тыя, у сваю чаргу, могуць быць атрыманы праз адміністрацыйнае пацвярджэнне, напрыклад, расійскай або кыргызскай сертыфікацыі, або пры іх адсутнасці, адданыя на экспертызу ў беларускіх экспертных цэнтрах для праверкі, па меншай меры ў 5 асобніках для кожнага імпартаванага прадукту. І кожны раз пры далейшай партыі тавараў, што ўвозяцца ў краіну. Паколькі большасць з іх прывозіцца з Расіі, узнікае пытанне аб тым ці расійскія падрадчыкі такія сертыфікаты выдаюць. Па думцы беларускіх прадпрымальнікаў, не даюць і не думаюцца важдацца з такой дурной бюракратыяй. І лагічным рэзультатам Указа № 222 будзе значнае павелічэнне цэн на многія прадукты харчавання. Страцяць на гэтым прадпрымальнікі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF