Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Юбілей закона

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У каталіцкаю папяльцовую сераду на спецыяльным урачыстым пасяджэнні ў Калоннай зале Сейма сустрэлася Камісія нацыянальных і этнічных меншасцей. У прэзідыуме пасяджэння селі побач сябе старшыні і віцэстаршыні Камісіі, кіраўнікі Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцей з боку ўрада і меншасцей. Сярод запрошаных былі прадстаўнікі арганізацый нацыянальных меншасцей. Прыбылі яны, аднак, у вельмі сціплай групе. Побач урачыстых слоў пра гісторыю стварэння і прымянення на працягу круглых дзесяці гадоў Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове, прагучалі горкія заявы, напрыклад, выказванне Рамана Квяткоўскага, старшыні Згуртавання цыганоў у Польшчы наконт мінулагодняй навелізацыі, якая ўвяла ў закон паняцце «сацыяльнай інтэграцыі»:

— Патрэба ў інтэграцыі — на баку ўрада. Я, як грамадзянін, маю свае правы і хачу быць разнастайным. Нашто нас памячаць?! Мы не хочам быць памечанымі! Ёсць групы выключаныя сацыяльнымі пагрозамі, але не павінна гэта быць сінонімам этнічнай прыналежнасці. Гэты запіс шкодзіць сваім грамадзянам. Ён супярэчыць 35 артыкулу Канстытуцыі.

Пасяджэнню, прымеркаванаму да дзясятай гадавіны прыняцця закона, папярэднічала прэсканферэнцыя, якая не прыцягнула абсалютна ніякай цікавасці польскамоўных, ані нават меншасных СМІ. Старшыня парламенцкай камісіі, дэпутат меншасці Мірон Сыч (Грамадзянская платформа; украінская меншасць) галоўным чынам звяртаўся да журналістаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF