Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Дзень роднай мовы ў праваслаўнай школе

Ганна КАНДРАЦЮК

— Чаму пішам беларускую дыктоўку? У такі спосаб мы можам паказаць нашу пашану для беларускай мовы і падтрымаць яе, — пачаў Зміцер Косцін.

Вядомы журналіст Радыё Рацыя перш чым пачаў весці дыктоўку, распавёў пра яе гісторыю. Ідэя нацыянальнай дыктоўкі нарадзілася ў Фінляндыі. Фіны не пагаджаліся, што іх родная фінская мова знікае ў карысць шведскай. Дзякуючы свядомай працы прыхільнікаў роднай мовы, яны змаглі захаваць фінскую мову, а нацыянальная дыктоўка выдатна прыслужылася яе адраджэнню.

— Беларуская мова, — як адзначыў журналіст, — апынулася на спіску знікаючых моў свету. Таму кожны з нас, каму ляжыць на сэрцы родная мова, павінен яе не толькі любіць, але і граматна вывучаць, — затым у такт сказанага вядоўца прачытаў «Роднае слова» Аляксандра Крывіцкага.

Менавіта, «Беларуская дыктоўка» была першым пунктам «Дня роднай мовы», які з адчуваннем і вялікай ангажаванасцю вучняў наладзілі ў Непублічнай школе свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку 19 лютага г.г.

— Гэта самая прыемная школьная дыктоўка на працягу года, — паўтаралі вучні.

Як тры гады таму, да конкурсу прыступіла больш за палову вучняў пачатковай школы і гімназіі, агулам больш чым пяцьдзясят асоб. Для наймалодшых — мова пра трэцякласнікаў — настаўніцы прыдумалі адмысловае сачыненне пад загалоўкам «Памочніцы». У гэтай групе было ажно восем дзетак. Першае месца ўзяла Алеся Буткевіч і, як год раней, яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF