Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Баранкі сям’і Бараноўскіх

Іаанна ЧАБАН

Гражына і Марыян Бараноўскія жывуць спакойна ў невялікай, утульнай хатцы па вуліцы Гродзенскай у Крын ках. Яна — народжаная тут медсястра, ён — прыезджы з Саколкі паштальён. Супольна выхоўваюць дачку Камілю.

Гражына і Марыян — актыўныя валанцёры мясцовага дома культуры, якія, між іншым, частавалі хатнімі галушкамі і капустай гасцей і ўдзельнікаў арганізаваных тут мясаедаў, валоканняў і восеньскіх вечаркоў. У час апошніх зімовых канікулаў вялі кулінарныя заняткі з мясцовымі дзяцьмі.

— Як успамінаеце працу з дзяцьмі?

— Вельмі добра гулялі яны пры выпечцы бліноў і салодкіх баранкаў. Усё рабілі самастойна — мяшалі, качалі дрожджавае цеста, ляпілі, а я ім толькі паказваў і пільнаваў, — кажа Марыян Бараноўскі.

— Трэба нешта зрабіць іншым. Тут, у Крынках, культурнае і грамадскае жыццё надта сціплае. Усё ў руках звычайных людзей, якія хочуць нешта арганізаваць. А мясцовыя дзеткі горнуцца да любых прапаноў. У хаце не заўсёды іх пускаюць на кухню, — сцвярджае Гражына Бараноўская. — Мамы спяшаюцца, баяцца, што кухня забрудзіцца, а на нашых занятках могуць рабіць усё. Дрожджавае цеста, вырабленае маленькімі ручкамі, атрымалася надта пульхным. Не ведаю якім спосабам гэтыя баранкі ў халоднай зале сінагогі так удаліся. А яшчэ дзякуючы нашым дабрачынным акцыям у нас паявілася шмат знаёмых, нават на вуліцы зачэпліваюць, каб спытаць пра нейкі рэцэпт.

— Цяпер плануеце праводзіць рэгулярныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF