Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Калі Ляўкова набірала разгону

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Марыяй і Станіславам Аляксейчукамі з Беластока.

— Калі я прыйшоў на будову, — кажа спадар Станіслаў, — то ўжо першы этап завяршаўся. А калі будаваўся другі цэх, то я быў з пачатку да канца. Я працаваў у „Прамыслоўцы”, якая ўзводзіла тую цагельню. І, бадай, у 1967 годзе трапіў я ў Ляўкова.

— А ці Вам вядома, чаму спярша быў пабудаваны такі „малы” цэх, а пасля ўжо той „вялікі”?

— Не ведаю; магчыма, што такія былі фінансавыя магчымасці, мо спярша не было дастаткова сродкаў на вялікую цагельню. Але другі цэх пачаўся „з маршу”, яшчэ першы цэх набіраў разбег, а мы пачалі другі этап. Мабыць, будова і была спланавана двухэтапна; так часта праводзяцца інвестыцыі.

— Ці ў той час, калі Вы пачыналі працу, была ўжо праведзена ў Ляўкова чыгуначная ветка?

— Менавіта тады тую лінію пракладалі і я будаваў тамашняе лакаматыўкавае дэпо. А ўжо насыпы і пракладку пуцей выконвала спецыялізаваная фірма. Ветку клалі паралельна з будовай другога, буйнейшага цэха.

— Якія людзі працавалі пры пабудове. Вы былі спецыялістам, а якую долю работы выконвалі мясцовыя людзі?

— Асноўную работу выконвалі менавіта яны. Пасля многія з іх прайшлі абучэнне і сталі на працу ў прадукцыі. Працавала там шмат мясцовых людзей. Мелі яны свае гаспадаркі, а на заводзе дараблялі. І яны складалі персанальны касцяк будовы. Праўда, спецыялісты былі звонку. А яшчэ дадам, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF