Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Шаптух Воранаў

Міра ЛУКША

— Пытацца ў мяне, ці веру я ў шаптух і іх сілу, відаць, было б залішнім, — кажа Віталь Воранаў. — Я зведаў сілу гэтай штукі на сабе, і то не раз. Але стаўленне да шаптух сярод людзей бывае рознае. У Польшчы і чым далей на захад ад Віслы пра гэтае мастацтва амаль ніхто нічога не ведае. Хрысціянства зрабіла ўсё магчымае, каб паганскія па сваім паходжанні веды адправіць у нябыт або адаптаваць на патрэбы сваіх догмаў. Таму сёння большасць шаптух, апрача даўнейшых замоваў, выкарыстоўвае таксама малітвы „Ойча наш”, „Вітай, Марыя” ці „Веру ў Бога Айца Усемагутнага”, а іхныя хаты звычайна абвешаныя іконамі. Самі шаптухі часта гавораць пра тое, што вера ў Бога — асноўная перадумова аздараўлення і што яны з’яўляюцца толькі пасрэднікамі ў гэтым працэсе: „Не я доктар, ты доктар...”. Нягледзячы на гэта, стаўленне да шаптунства як сярод праваслаўных, так і каталіцкіх іерархаў даволі адмоўнае. Адначасна я ведаю, што вера ў сілу народнай медыцыны не перашкаджала маёй бабулі быць шчырай верніцай-каталічкай. Беларусы — адзін з нямногіх народаў, якія змаглі сінтэзаваць пашану да хрысціянства з верай у сілу паганскіх па сваёй сутнасці абрадаў. Некаторыя вернікі хрысціянскіх канфесій лічаць шаптунства д’ябальствам, чорнай магіяй і адыходам ад веры. Не жадаючы паглыбляцца ў чыста тэалагічныя аспекты гэтай праблемы, скажу толькі, што хрысціянству 2000 гадоў, сучаснай медыцыне крыху больш за 100, а беларусам, па заявах навукоўцаў-генетыкаў, прыкладна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF