Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Мінск — Гродна. За кулісамі (ч. 2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля марознай ночы, на наступную раніцу, калі праходжу праз сонечны цэнтр Мінска, кідаецца мне ў вочы рэкламны шчыт XXII Міжнароднага кніжнага кірмашу і сімпозіума пісьменнікаў «Писатели и время». Днём пазней я чытаю, гледзячы праз акенца кіёска побач з загалоўкам газеты «Беларусь сегодня» паведамленне па-руску Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў кірмашу і сімпозіума. Паведамленне апублікаванае пад назвай «Книги учат жизни». Прэзідэнт напісаў: «Не одно поколение белорусов воспитано на книгах, герои которых становились примером для подражания, помогали формировать характер, учили верности Родине, умению находить выход из непростых жизненных ситуаций. Для нас исключительно важно, чтобы вдумчивое, чуткое слово литераторов и впредь служило утверждению принципов нравственности...». Чытаючы гэтыя словы, я не мог забыцца пра наведанне ў позні пасляпаўднёвы час у папярэдні дзень кнігарні «ЛогвінаЎ». Яна размешчана ў самым цэнтры Мінска, сцяна ў сцяну з незалежнай галерэяй «Ў», дзе якраз паказвалі фатаграфіі Міхала Іваноўскага на выставе «Як далёка ад людзей». Ягоныя працы гэта фатаграфічны запіс месцаў, якімі ў 1945 годзе ўцякалі з лагера для ваеннапалонных у Калузе праз Расію, Беларусь і Літву дадому ў Вроцлаве ягоны дзед з братам. Яны прайшлі 2 тысячы 200 кіламетраў.

10 лютага ў мінскім Вярхоўным судзе праходзіла слуханне справы па апеляцыі датычнай будучыні выдавецтва «Логвінаў». Заснавана яно ў 2000 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF