Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Бельскі «Антракт»

Аляксей МАРОЗ

Тэатральны калектыў «Антракт» Бельскага дома культуры, які дзейнічае з верасня 1997 года пад кіраўніцтвам тэатральнага інструктара Альжбеты Фіёнік, 16 лютага наладзіў цыклічнае мерапрыемства «Тэатральныя запусты». Члены «Антракта» — дашкольнікі, вучні падставовых школ, гімназісты, ліцэісты і дарослыя асобы — захапілі шматлікую публіку сабраную ў канцэртнай зале БДК. Выступленні завяршылі члены Тэатра сеніёра «Рэтра», які таксама вядзе Альжбета Фіёнік.

Сабраных прывітала загадчыца Аддзялення мастацкай адукацыі Бельскага дома культуры Яніна Плютовіч, а мерапрыемства ўдала павялі шматгадовыя члены «Антракта» Патрыцыя Буркевіч і Марта Зінкевіч. Дзеткі і моладзь з тэатральнага калектыву «Антракт», мяшаная група акцёраў з «Антракта+» і акцёры Тэатра сеніёра «Рэтра» паказалі чатыры тэатральныя пастаноўкі, а вучні дэкламавалі па-польску і па-беларуску. Асаблівае зацікаўленне выклікала фальклорная група «Антракт+», якая запрэзентавала тэатралізаваны абрад «Жніво даўней і сёння», выступаючы на мясцовым дыялекце беларускай мовы і выконваючы жніўныя песні. У студзені «Антракт+» на калядным аглядзе «Гвязда і калядка» ў Беластоку запрэзентаваў абрад «Гагатуха». Гэтая група выступала ў мінулым годзе на мерапрыемствах «Беларускі абрад на сцэне» і Спасаўскія запусты. «Антракт» прэзентаваў наш фальклор у час мерапрыемства «Абрады на святога Юрыя» ў Студзіводах, Веснавога фестывалю «Там по маёвуй росі», Падляшска-Палескага фестывалю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF