Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Юры Каліна — кіналетапісец з Падляшша

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Найважнейшы для мяне фільм гэта той, якім я зараз займаюся. У яго менавіта ўкладаю ўсе свае мастацкія здольнасці, аддаю ўсе сілы і намаганні ды прысвячаю свой час. Зразумела, што неабавязкова ў канчатковым выніку атрымаецца найлепшы фільм, які прыкмецяць не толькі ў Польшчы, але і за мяжою, за які атрымаю прызы ці хаця б вылучэнні, — кажа Юры Каліна.

Яго апошні фільм «Сейбіт» быў нядаўна ўзнагароджаны на Міжнародным Срэценскім праваслаўным кінафестывалі «Сустрэча» ў Расеі. Фільм Каліны ўзнагародзілі за «захаванне традыцыі і ўклад у развіццё сучаснай праваслаўнай культуры». Гэта восьмая ўзнагарода для фільма. Больш толькі прызоў атрымаў ягоны дакументальны фільм «Архімандрыт» — 11.

Юрка Ляшчынскі: — Вялікая частка Тваіх фільмаў, як і рэпартажаў, датычыць Падляшша, яго жыхароў — беларусаў, праваслаўных. Чаму?

Юры Каліна: — Перш за ўсё таму, каб тое, што мы тут робім і што рабілі нашы продкі, убачылі людзі. Таксама і за мяжою. Ну і дзеля гэтага я раблю фільмы пра Падляшша.

Ю. Л.: — Фільм «Сейбіт» атрымаў таксама прыз на Каталіцкім фестывалі хрысціянскіх тэлеперадач у Глыбокім на Беларусі.

Ю. К.: — Так, кінафестываль называецца «Магніфікат». І хаця гэта каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў там прымаюць фільмы не толькі на рымска-каталіцкія тэмы, але і пратэстанцкія, і праваслаўныя. Я там быў бадай тры разы. Фестываль праходзіць у Менску, а потым у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF