Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Жахлівае BelToll

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Тыдзень таму я абяцаў апісаць свае ўражанні ад кантакту з платнай дарожнай сістэмай у Беларусі, якая афіцыйна называецца: BelToll — электронная сістэма аплаты за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь. Першыя ўражанні: яна працаёмкая, дарагая і фінансава крыўдная для замежнікаў, у тым ліку турыстаў, якіх так запрашаюць наведаць Беларусь тамашнія разнамасныя дзяржаўныя чыноўнікі. Тым часам BelToll палохае. Тарыфы на некаторых участках дарог абавязваюць у Беларусі са жніўня 2013 г. У агульнай складанасці сістэмай BelToll ахоплена 1189 км дарог. Трэба заплаціць за праезд, між іншым, на маршрутах: Мінск — Гродна — памежны пераход у Брузгах (245 км); памежны пераход Казловічы — Брэст — Мінск — пераход Рэдзькі на мяжы з Расіяй (609 км) і Мінск — Нацыянальны аэрапорт (27 км). Зарэгістравацца ў сістэме BelToll і заплаціць за праезд абавязаны: кіруючыя транспартным сродкам або складамі транспартных сродкаў з масай звыш 3,5 тоны (грузавікі, аўтобусы, машыны з кемпінгам) і кіруючыя аўтамабілямі з поўнай масай меншай за 3,5 тоны (легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы), зарэгістраваныя за межамі Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан). У адпаведнасці з распараджэннямі беларускага Міністэрства транспарту, уводзяцца аплаты за праезд па іх у залежнасці ад дапушчальнай масы брута і колькасці восей транспартнага сродку. Напрыклад, кіроўцы транспартных сродкаў з максімальнай масай больш за 3,5 тоны плацяць 0,04 еўра за кіламетр, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF