Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

З самага пачатку і да канца

Міраслаў ГРЫКА

Гісторыя любіць паўтарацца. Калі не ў шырока распаўсюджанай формуле, то ў яе пераўвялічаным падабенстве або вялікіх подзвігах малых людзей, або аб малых — яшчэ меншых. У якасці папярэджання. Але хто калі звяртаў увагу на мудрыя падказкі?

У старажытныя часы даволі намяшаў нейкі Фірм — егіпецкі купчык, які абвясціў сябе імператарам. Гэта быў час беспарадкаў. Унутраны расстрой памалу псаваў Рымскую імперыю. Егіпет, які з часоў Клеапатры быў яе жытніцай і найбольш важнай правінцыяй, ахапілі непаладкі. Рым доўга не мог над ім узяць кантролю. Анархія малых злодзеяў і бандытаў, ашуканцаў і цынікаў заваявала краіну. Шырыўся голад, паглыблялася галеча. У рэшце рэшт правінцыя ў часы імператара Аўрэліяна вярнулася да Рыма (273 г. н.э.), але да гэтага з’явіўся той Фірм. У «Гісторыі Аўгуста» адзін з яе аўтараў піша, што ездзіў ён на страўсах, мог таксама зжэрці за адным махам гэтую вялікую птушку, і нават патрабаваць дабаўкі. Ён нават быў у стане пераварыць без шкоды для страўніка тлустае бегемотавае мяса. Кажуць, вадзіў кракадзілаў на павадку, як канапных сабачак. Любіў выхваляцца ў той жа час сваёй сілай. Клаў кавадла на сваю галаву і загадваў, каб білі ў яго молатам. Часам лопаўся молат, часам кавадла з кепскага сплаву, а разумак Фірм, як быццам нічога не здарылася, адразу ж браўся грызці бегемотавы косткі. Таму, што больш бяседаваў, чым кіраваў разам з групай такіх жа махляроў і прахвостаў. Ведаў, аднак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF