Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Два маршы

Віктар САЗОНАЎ

Яшчэ паўтара года таму ніхто нават у страшным сне не мог прадбачыць тых падзей, якія зараз адбываюцца на паўднёвым усходзе Украіны. Танкі, гарматы, сістэмы залпавага агню, авіяцыя, пяхота... Бойня набыла настолькі жудасны і пачварны характар, што ўжо нельга выключыць аніякага, нават самага страшнага развіцця падзей, ажно да ядзернай бамбардзіроўкі. Ну а пакуль што і ў Маскве, і ў Кіеве людзі выйшлі на маршы.

Гэтыя акцыі — частка інфармацыйнай вайны, якая пасеяла такую разбуральную і знішчальную нянавісць, якой і атамная бомба пазайздросціць можа. Гэта яскрава паказаў той марш, які прайшоў у Маскве. Нават у гэты светлы дзень, які ў праваслаўных называецца даравальнай нядзеляй, праваслаўных людзей выгналі на вуліцы расійскай сталіцы з плакатамі і лозунгамі нянавісці. І замест прасіць у кагосьці прабачэння і дараваць іншым іх правіны, людзі дэкларавалі, што ніколі не забудуцца, і ніколі не даруюць. І чаму гэты марш адбыўся ў дзень даравання застаецца вялікай загадкай. Можа, каб паказаць асаблівы цынізм. А можа яго правялі як адказ на марш ва Украіне. Хоць ва Украіне, нават у Харкаве, дзе ў гэты дзень на мясцовым маршы адбыўся тэракт са смяротнымі ахвярамі, лозунгі былі значна больш чалавечныя.

Бліжэй да вечара эмоцыі перакачавалі з вуліц і плошчаў у сацыяльныя сеткі. І тут розніца ў расійскіх і ўкраінскіх жарсцях стала яшчэ больш відавочнай. Украінцы, якія ў гэты дзень правялі марш гонару ў Кіеве, прысвечаны памяці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF