Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Шанц на паўторнае адкрыццё пешаходнага пункта пропуску ў Кузніцы

Якуб ЛОГІНАЎ

Год таму, 1 студзеня 2014 года, пачаў працаваць пешаходны пункт пропуску ў Кузніцы-Беластоцкай. Ён адразу стаў папулярным — на працягу дзевяці месяцаў свайго існавання, пакуль яго не зачынілі на рэканструкцыю, ім скарысталася 200 тысяч чалавек. «Эльдарада» скончылася 1 кастрычніка 2014 года. Тады ўлада Рэспублікі Беларусь вырашыла закрыць для пешаходнага руху ўсе дарожныя пункты пропуску на мяжы з Еўрасаюзам, у якіх няма асобнага пешаходнага калідора.

Афіцыйная прычына — клопат пра бяспеку: Беларусь заяўляе, што пешаходны рух будзе функцыянаваць, але для таго трэба стварыць адпаведную інфраструктуру, такую, якая была створана ў польскай частцы перахода ў Кузніцы. У беларускай частцы такога калідора не было, пешаходы ішлі ўскраямі дарогі паміж машынамі і абслугоўваліся ў тых самых будках, што і кіроўцы. Аднак каментатары лічаць, што сапраўдная прычына рашэння іншая: Беларусь такім чынам хоча абмежаваць беларускім грамадзянам аб’ём закупаў за мяжой, каб паменшыць дэфіцыт бюджэту. Такім чынам, стварэння беларускім бокам патрэбнай інфраструктуры пешаходнага руху можна чакаць шмат гадоў і ніколі не дачакацца.

Аднак нядаўна з’явіўся шанц вырашыць гэтую праблему іначай. Неабходную інфраструктуру для пешаходаў у беларускай частцы пунктаў пропуску (у Кузніцы і Баброўніках) можа стварыць Польшча — зразумела, у пагадненні з беларускай уладай. Як неафіцыйна кажуць беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF