Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Ласінянскі мясаед

Іаанна ЧАБАН

Лідзія Дарошка з дому Цімашэвіч нарадзілася ў падкрынскіх Ласінянах у 1932 годзе. Ахрысцілі яе ў царкве ў Галынцы, якая цяпер знаходзіцца на беларускім баку мяжы. У час Другой сусветнай вайны царкву гэтую разбілі, успамінае жанчына. На малітву народ пачаў збірацца ў звычайнай хаце, якая стаяла насупраць нямецкай камендатуры. Спадарыня Лідзія не ведае скуль паходзіў галынскі бацюшка, але помніць, што пропаведзі гаварыў ён як „палагаецца”, значыць, „на царкоўнаславянскам языке”.

— Пры санацыі, — тлумачыць яна, — бацюшку застаўлялі гаварыць „па-каталіцку”, але цяпер таксама па-польску ў царкве гавораць. Тады гэта ж надта было дзіўна.

Ласіняны ўжо прыпісаны да царквы ў Крушынянах. Спадарыня Лідзія разам са сваім мужам Анатолем з’яўляюцца аднымі з апошніх, да канца верных жыхароў сваёй роднай вёскі. Справа ў тым, што гэтае месца больш чым населены пункт напамінае пустэльню, а пра мясцовыя традыцыі і звычаі ўжо і расказаць тут няма каму. Наш тыднёвік звярнуўся да Лідзіі Дарошка з просьбай успомніць „мясаед”. Памяць пра гэты характэрны падкрынскім вёскам звычай можна зберагчы толькі ў форме запісаў. Спробы яго адраджэння як грамадска-культурнага ці проста забаўляльнага мерапрыемства ў мястэчку Крынкі не атрымалі поспеху. Аказалася, што мясцовых дражніць ужо самае, надта няпольскае слова. Таму нават няхай на забаве зайграюць найлепшыя музыканты, калі яе назваць „мясаедам”, ніхто туды не пойдзе, а калектыў застанецца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF