Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Бітва пад Сямятычамі (6-7 лютага 1863 года)

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

У ноч на 23 студзеня 1863 года атакамі на расейскія гарнізоны пачалося Студзеньскае паўстанне. З 24 атак паспяховымі былі толькі 6, прычым шэраг з іх на Падляшшы.

Першапачаткова паўстанне планавалася пачаць вясной 1863 года, прычым не толькі на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, але і цэнтральнай Расіі, дзе яго рыхтавала арганізацыя „Зямля і воля”. Але на тэрыторыі Польшчы і заходніх паветаў Гродзенскай губерні яно разгарнулася раней, выкліканае планаваным рэкруцкім наборам. Царскія ўлады такім чынам меркавалі забраць у расійскае войска 12 тысяч патэнцыяльных паўстанцаў, актыўных удзельнікаў так званага „маніфестацыйнага руху”.

Паколькі паўстанцкі ўрад у Варшаве прыняў рашэнне пачаць паўстанне, не ўзгадніўшы гэтага пытання з рэгіянальнымі канспіратыўнымі арганізацыямі, у Гродзенскую губерню з Польшчы накіроўваюцца атрады з Каралеўства Польскага. Адзін з іх узначальваў Уладзіслаў Ціхорскі (1822-1876), мянушка „Замэчэк”, да якога актыўна далучаліся мясцовыя жыхары.

Ва ўсім краі існавала складанае становішча, насельніцтва гатовае было ўзняцца супраць прадстаўнікоў царскай адміністрацыі, войска, нават заможных абшарнікаў. І рэлігійнае веравызнанне не гуляла тут вырашальнай ролі. Таму пры пераважнай колькасці каталікоў, сярод паўстанцаў хапала і праваслаўных. Напрыклад, 18-гадовы Казлоўскі Шымон Якубаў з вёскі Жаўткі (Беластоцкі ўезд) з атрада Старжынскага. Касінерам у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF