Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Між заходнімі і ўсходнімі вучонымі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі на Беласточчыне шаша між Беластокам і Сямятычамі разглядаец ца ў якасці сімвалічнай мяжы паміж мясцовымі Усходам і Захадам, то гэтак жа трэба было б бачыць шашу між Ласіцамі і Міжырэчам-Падляшскім, адно не цяпер, толькі прынамсі стагоддзем раней. Цяпер ад той сімвалічнай мяжы асталіся нейкія кволыя рэшткі ў гістарычных згадках і яшчэ кволейшыя сляды ў тамашнім краявідзе.

У мінулае, каб высветліць працэс выветрывання тых слядоў, заглянуць цяжка, бо гісторыкамі, якія займаюцца даследаваннем даўніх грамадска-канфесійных дачыненняў на левым баку Буга, з’яўляюцца, як мне здаецца, вядомыя з купалаўскіх „Тутэйшых”, „усходнія вучоныя” і „заходнія вучоныя”. Вядома адно, што так там, як і з нашага боку Буга амаль паўсюдна ранейшыя праваслаўныя прыходы — адны раней, іншыя пазней — прынялі пастановы Берасцейскай уніі.

Вяртанне ж нашчадкаў тых першых уніятаў у праваслаўе адбывалася менш плаўна. Вось як гэта апісвае адзін з расійскіх парталаў; спярша ў нас: «12 февраля 1839 г. собор униатских архиереев и высшего духовенства, собравшийся в неделю православия в Полоцке, составил торжественный акт о присоединении униатской церкви к православной и всеподданнейшее прошение о том государю с приложением 1305 подписей духовных лиц. 25 марта государь написал на этом прошении: „Благодарю Бога и принимаю”. За пастырями присоединилось к православной церкви и все полутора миллионное униатское население (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF