Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Мінск — Гродна. За кулісамі. (ч. І)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Мінск. 9 лютага. Вечар. Адліга, якая пераходзіць у прымаразак Тут паслязаўтра лідары Расіі, Францыі, Германіі будуць вырашаць украінскую будучыню.

Магчыма.

— Расія не будзе здавацца. Не даруе. Людзі ў Мінску апасаюцца, што ў нас будзе вайна. І пры тым страшныя цэны ў крамах. Ужо няма як жыць. Апрача хлеба, малака, цыгарэт усё дарагое, больш дарагое, чым у вас. Нават гарэлка падаражэла. Мы прывыклі да таго, што крызісы ў нас што два гады, і цяпер — праз год. Трапіўся цяпер, таму што ў Расіі кепска, і мы залежым ад яе. Лукашэнка шукае зберажэнняў і замежнай валюты дзе магчыма. Быццам бы павялічыў заработную плату, але цэны ў крамах і аплаты розных збораў таксама выраслі, — кажа Уладзімір, з якім я іду амаль па пустэльным падземным пераходзе пад праспектам Незалежнасці, дзе адзін малады чалавек, прыхінуўшыся да сцяны, выйгравае нейкія мелодыі на флейце.

Над пераходам, пад Макдональдсам, якога лагатып на шматпавярховым будынку відаць здалёк, трое маладых людзей нешта горача абмяркоўваюць. Міліцыйны патруль правярае чатырох мужчын, што сядзяць на лаўцы непадалёк. Мы ідзем па Праспекце, рассветленым, здаецца, яшчэ навагоднімі неонамі і рэкламамі банкаў, магазінаў і рэстаранаў. Пасля спуску ў метро спыняе мяне чалавек у форме. Загадвае перайсці мне ў ягоную канторку.

— Што вы маеце ў сумцы? — пытаецца, гледзячы на мой падарожны мяшок з асабістымі рэчамі і кнігамі, якія выклікалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF