Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Сцяпан Копа: песні з Сакольшчыны

Міра ЛУКША

— Няхай гэтыя два зборнікі песень застануцца ў памятку пра спяваючых людзей Сакольскай зямлі! — кажа збіральнік песень, музыколаг і педагог Сцяпан Копа.

Пабачыў дзённае святло другі том спеўніка «Беларускія песні Сакольскай зямлі». Змяшчае ён у сабе песні ў асноўным з ваколіц Дубровы-Беластоцкай. У гэтай гміне песні былі запісаны ў вёсках Грабяні, Гарасімовічы, Ячна, Крапіўна, Няросьна, Вострава, Рэшкаўцы і Шушалева. Значная колькасць песень таксама паходзіць з гміны Новы Двор, з мясцовасцей Хільмоны-Калёнія, Хільмоны-Вёска, пасёлка Новы Двор і Сынкаўцы. Апошнія запісаныя ў гміне Сідра, у вёсках Бернікі, Бярвіха, Сідарка і Залессе. Былі апублікаваны таксама песні, якія не змясціліся ў першым томе гэтай працы — з вёсак Ахрымаўцы і Даўгасельцы ў гміне Кузніца-Беластоцкая ды з Гаркавіч і Піражкоў у гміне Шудзялава. У агульнай складанасці, другі том змяшчае каля 50 песень з дваццаці мясцовасцей. Абодва тамы забяспечваюць поўны агляд музычнай культуры народа, які засяляў гэтую тэрыторыю ад стагоддзяў. Гэтым багаццем больш за трыццаць гадоў таму захапіўся быў Пётр Бароўскі з Варшавы, які ў 1981 годзе зрабіў запісы. Якраз з гэтай гукавой бібліятэкі, якая мае ўжо гістарычнае значэнне, паходзіць значная частка песень, апублікаваных у спеўніку. Пётр Бароўскі на магнітафоннай стужцы запісаў шмат расійскіх песень, гадамі таму на Сакольшчыне вельмі папулярных і ўлюбёных. Разам з беларускімі, польскімі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF