Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Новыя выданні студзіводскага музея

Аляксей МАРОЗ

Музей малой айчыны ў Студзіводах 8 лютага ў мяшчанскім доме запрэзентаваў 50-ты нумар краязнаўча-культурнага зборніка «Бельскі гостінэць», які амаль поўнасцю тычыцца гісторыі Студзіводаў. На працягу звыш 17 гадоў «Бельскі гостінэць» рэдагуе старшыня музейнага аб’яднання Дарафей Фіёнік. Адначасна адбылася першая публічная прэзентацыя кніжкі «Бельскі сойм вялікі Року Божага 1564» аўтарства гісторыкаў Дарафея Фіёніка і Генадзя Семянчука — звольненага нядаўна ўладамі выкладчыка Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Гродне і Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. На юбілей «Бельскага гостінця» і прамоцыю кніжкі былі закліканы жыхары квартала Студзіводы. Апрача студзіводцаў на сустрэчу прыбылі бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі і вікарны святар Пакроўскага прыхода а. Славамір Ярацэвіч.

Урачыстае спатканне распачаў Дарафей Фіёнік з прэзентацыі пяцідзясятага нумара «Бельскага гостінця». Дапамагаў яму Уладзімір Гулевіч, выхадзец са Студзіводаў, які жыве ў Беластоку, але не парывае сувязей з родным кутком і супрацоўнічае з перыядычным выданнем.

— У дзевяностых гадах я вёў краязнаўча-гістарычныя заняткі ў бельскай «тройцы» і мы вырашылі з вучнямі, што будзем выдаваць школьны бюлетэнь «Бельскі гостінэць». Першы нумар бюлетэня мы растыражавалі на ксераксе. Пасля рашылі, што будзе гэта агульнабельскі часопіс і дапамагаць нам выдаваць яго сталі настаўнікі Марк Хмур і Валянціна Бабулевіч. Загаловак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF