Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Падазроныя: кнігі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля трох гадоў я нядаўна наведаў Мінск, а на зваротным шляху заехаў на некалькі гадзін у Гродна. У беларускай сталіцы я прысутнічаў пры перамовах дырэктаркі беластоцкага драмтэатра Агнешкі Карыткоўскай-Мазур і спадарожнічаючага ёй дырэктара дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Анатоля Вапа (быў таксама прысутны з намі Павал Грэсь, старшыня Фонду «Віла Сакрата») з кіраўніцтвам самых прэстыжных тэатраў беларускай сталіцы: Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Датычылі яны новага, расцягнутага на працягу двух гадоў, праекта беластоцкага тэатра з удзелам беларускіх драматургаў, рэжысёраў і акцёраў, таксама з Малдовы, Сербіі і Румыніі, і, вядома, Польшчы. У Гродне ў сваю чаргу пасля дзесяці гадоў аднавілі перамовы аб супрацоўніцтве паміж двума тэатрамі, у асноўным аб абмене спектаклямі. Аб гэтых і іншых польска-беларускіх праектах — не толькі тэатральных — была гаворка таксама ў пасольстве Польшчы ў Мінску і Польскім інстытуце (тут з удзелам драматургаў Мікалая Рудкоўскага і Дзмітрыя Багаслоўскага) і ў гродзенскім консульстве РП. Аб тэатральных і іншых мерапрыемствах у сталіцы Беларусі ды мінскіх і гродзенскіх уражаннях пішу на іншых старонках «Нівы».

Перш, чым мы дабраліся ў Мінск 9 лютага, каля поўдня нас трымалі на пагранпераходзе ў Баброўніках беларускія мытныя службы, якія не мелі якраз у гэты дзень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF