Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Апусціць рукі

Міраслаў ГРЫКА

Самыя яркія розумы ў свеце задаюцца пытаннем, якая ў Пуціна стратэгія ў адносінах да Украіны, так і ўскосна да Еўропы, стаяўшай цвёрда на перакананні, што павага нацыянальных межаў, устаноўленых пасля апошняй сусветнай вайны, з’яўляецца надзейнай гарантыяй еўрапейскага ладу і міру. Але тое, што для некаторых з’яўляецца непарушным, для Пуціна лакомае. Ужо глытнуў, не міргнуўшы вокам Крым, зубы ўбіў у Луганск і Данецк, разяўляе ненасытную пысу на краіны Балтыі, і хто ведае, ці не мае вострага апетыту на польскія і не толькі польскія тэрыторыі. Тое, што ў канчатковым выніку ўдавіцца, гэта дакладна. Расія Пуціна — як псіхапатычны ненажэра, які выплёўвае надгрызеныя кускі, каб нарыхтаваць у страўніку месца для яшчэ большай жратвы. Нажарэцца ці не нажарэцца, толькі пакіне на стале хлеў. А хто будзе прыбіраць за ім? Хіба расіяне? Ненажэра на канец і кіпне пасярод неперавараных рэштак... ад голаду. Прыклад шырокай і сытай прыроднымі рэсурсамі Сібіры пацвярджае гэты тэзіс. Расія ад стагоддзяў высмоктвае мозг з яе жывых костак, нягледзячы на перадсмятротныя сутаргі гэтай першабытнай зямлі. Падчас праўлення Пуціна, які магутна ўзбройвае расійскую армію, гэтая паталагічныя здзелка набрала апакаліптычных маштабаў. Сібір памірае. Таксама памірае Расія, якую мы ведаем. Але для Пуціна гэта нічога не значыць. На стале ўсё яшчэ тлустая Еўропа. Але ён пачаў ад поснай Украіны. Калі гэта стратэгія, над якой трэба ламаць галаву, дык... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF