Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

За сваё

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Хачу пачаць з можа малазначнай, але надзвычай непрыемнай гісторыі апошняга тыдня. У горадзе Асіповічы, невялікім раённым цэнтры паміж Магілёвам і Менскам, гулялі вяселле. Адна маладая сямейная пара, звычайныя людзі, ніяк не звязаныя з нейкімі грамадскімі рухамі ці палітычнымі арганізацыямі, размаўляла паміж сабой па-беларуску. А ў час так званага „дзялення караваю” яны павіншавалі маладых таксама на роднай мове. Крыху пазней гэта выклікала неадэкватна адмоўную рэакцыю часткі падвыпіўшых гасцей. Дайшло да таго, што нейкая сваячка нявесты пачала біць маладую жанчыну сумачкай па галаве, а група агрэсіўных гасцей нападаць на яе мужа, пагражаючы расправай. І гэта менавіта за беларускую мову! Да вялікай бойкі штурханіна балазе не дайшла, але можна ўявіць сабе настрой гэтых людзей. Раней пра падобныя выпадкі ніколі чутна не было. Са свайго асабістага досведу скажу, што неаднаразова даводзілася мне бываць госцем на розных вяселлях у розных мясцовасцях. І заўсёды на маю беларускую мову рэакцыя была выключна пазітыўнай. І нават моцна станоўчай — ледзь не бальшыня прысутных гасцей заўсёды падыходзіла, дзякавала, выказвала сімпатыю, казала пра тое, як яны любяць родную мову, шкадуюць, што самі на ёй не размаўляюць і іншыя падобныя рэчы. А тут такое дзікунства.

Што тут скажаш. Можна толькі канстатаваць, што нянавісць, якую сее і культывуе расейскае тэлебачанне, дае свае ганебныя плады. Вось ён „русский мир”, пра які так любяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF