Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Усе меншасці прэзідэнта

Лукаш ЛЕАНЮК

Між сустрэчай з „бронзавымі” гандбалістамі і прэсканферэнцыяй аб выніках мінскіх перамоў наконт Украіны, прэзідэнт РП Браніслаў Камароўскі прыняў у прэзідэнцкім палацы прадстаўнікоў нацыянальных ды этнічных меншасцей Польшчы.

Навагодняя сустрэча з меншасцямі была другой такога роду ў апошнія гады. Першы раз у пасляваеннай Польшчы меншасці з афіцыйным візітам у прэзідэнцкім палацы з’явіліся ў 2012 годзе. Сёлета — тры гады пазней, а тры месяцы перад прэзідэнцкімі выбарамі ў сталіцу прыехалі беларусы, немцы, украінцы, літоўцы, славакі, чэхі, расіяне, яўрэі, татары, кашубы, ромы, караімы і армяне.

У гасцях у прэзідэнта

— Такія сустрэчы напэўна дапамагаюць большасці, бо большасць паказвае, што клапоціцца за лёс меншасці, — кажа Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы і сябра аб’яднання АББА. — З другога боку прыемна паглядзець на прэзідэнцкі палац і паціснуць руку прэзідэнту. Чалавек, які лічыцца галавой краіны, знаходзіць час, каб сустрэцца з прадстаўнікамі меншасцей. Гэта ўсё ж такі гонар.

На думку дэпутата Сейма і былога дарадчыка Браніслава Камароўскага па справах праваслаўнай грамадскасці і беларускай меншасці ў Польшчы Аляксандра Сасны, прэзідэнт цікавіцца кожным, хто мае праблемы як грамадзянін краіны:

— З аднаго боку можна сказаць, што сустрэча мела ветлівы характар. Прэзідэнт, нібыта бацька, хоча пабачыць і пачуць тое, што нас, як меншасці, баліць. З другога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF