Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Саннікі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ідучы вуліцай Саннік, пабачыў я на канцы вёскі пажылую жанчыну, якая некага выглядала з боку Крушынян. Калі я наблізіўся да яе, яна адступіла за брамку свайго панадворка. А я пацікавіўся, каго яна выглядае.

— Бацюшка мае па калядзе хадзіць, вось і выглядаю, — адказала.

А ў той жа дзень меў быць бацюшка і ў Рудаках. Я здзівіўся, што крушынянскі святар наведвае дзве вёскі ў той самы дзень. Але аказалася, што Саннікі не ў Крушынянскім прыходзе, толькі ў Крынскім, хаця ў Крынкі з Саннік трэба дабірацца праз Крушыняны. Але так завялося. Паколькі з жанчынай згаварыўся я пра агульных знаёмых з Паўднёвага Вострава, адкуль яна родам, а яна пашкадавала, што з прычыны калядавання не можа запрасіць мяне на гарбату, тады рашыў я наведаць яе ў недалёкай будучыні. І вось пару дзён пазней заходжу я ў хату, дзе пажылы гаспадар глядзеў тэлевізар, а гаспадыня ўвіхалася каля кухні. Згадзіліся яны гаварыць са мною, але толькі з умовай, што яны астануцца інкогніта. Бо ж у іх была калісь адна журналістка, Барбара Цірук, якой муж з Крынак, і яны вельмі хваляваліся пасля ейнага выезду, што можа што не так выйдзе. Спачатку дапытваюся, колькі душ жыло ў вёсцы зараз пасля вайны.

— З Саннік у Савецкі Саюз выехала дзесяць сем’яў, — засцерагаецца гаспадар.

— Але ўсёткі: колькі душ тут жыло зараз пасля вайны?

— О, было шмат.

— А больш канкрэтна: дзвесце, трыста?..

— О, не. Было ў хаце па тры, чатыры, а нават і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF