Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Змагаром застаўся

Уршуля ШУБЗДА

2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель і публіцыст, стаяў на чале паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве. Кастусь Каліноўскі змагаўся за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў. Быў выдаўцом першай беларускай газеты „Мужыцкая праўда”. У 177 гадавіну з дня нараджэння героя, беларуская моладзь успамінала асобу і ўчынкі Каліноўскага на яго бацькаўшчыне ў Мастаўлянах.

Ідэя наведвання роднай вёсачкі рэвалюцыянера ў гадавіну з дня яго нараджэння належыць лідару Беларускай нацыянальнай памяці Анатолю Міхнаўцу і беларускаму дзеячу Аляксею Трубкіну. Цягам апошніх гадоў яны арганізавалі рэйды ў месца нараджэння Кастуся Каліноўскага. Сёлета Анатоль Міхнавец выказаў спадзяванне, што неўзабаве ў Мастаўлянах з’явіцца месца, прысвечанае памяці героя.

— У нас былі спробы дагавораў з гаспадарамі, каб знайшлося месца для помніка ці памятнай дошкі. Будзем працягваць намаганні і спадзяёмся, што ў наступным годзе, такі з’явіцца.

Мастаўляны

Нічога, што заехаўшы ў Мастаўляны, вёсачку, якая канчаецца на рацэ Свіслачы, цяжка знайсці нейкія доказы на тое, што вось тут нарадзіўся адзін з выдатнейшых нацыянальных герояў Беларусі. Дзе матушка мясцовага прыхода заявіла, што ніводнай дошкі ці помніка ў памяць паўстанца тут напэўна не будзе, і адправіла нас, параіўшы глыбей спазнаць гісторыю і шосты нумар „Мужыцкай праўды”.

Нічога, што каб дайсці да месца, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF