Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Звышчасовы «Мясцовы час»

Ганна КАНДРАЦЮК

Можна сказаць, што гэтая кніжка сама для мяне адкрылася. Тыя бясколерныя словы, які службова гучаць па нашых СМІ ў адрас беларускіх кніжак, зусім не падзейнічалі на матывацыю. „Мясцовы час”* Алеся Аркуша ляжаў сабе спакойна на пісьмовым стале і чакаў свайго часу. Гэты час адкрыўся ў гадзіны трансавай чытанкі фенаменальных „Кніг Якубовых”(поўны загаловак: KSIĘGI JAKUBOWE ALBO WIELKA PODRÓŻ PRZEZ SIEDEM GRANIC, PIĘĆ JĘZYKÓWI TRZY DUŻE RELIGIE, NIE LICZĄC TYCH MAŁYCH. OPOWIADANA PRZEZ ZMARŁYCH, A PRZEZ AUTORKĘ DOPEŁNIONA METODĄ KONIEKTURY, Z WIELU ROZMAITYCH KSIĄG ZACZERPNIĘTA, A TAKŻE WYPOSAŻONA IMAGINACJĄ, KTÓRA TO JEST NAJWIĘKSZYM NATURALNYM DAREM CZŁOWIEKA).Апрача барочнага загалоўка, навейшы раман Вольгі Такарчук, бо пра яго тут мова, раcцягнуты ажно на 910 старонках. Адолеўшы недзе трэцюю частку польскага шэдэўра, я патрабавала пачытаць штось па-беларуску, штось спакойнага, звычайнага. Рука сягнула якраз па „Мясцовы час”, які пад кажушком пылу адлежваўся на стале. Кніжка захапіла з першай старонкі і, нягледзячы на спадзяванні, не дазволіла ступіць „на зямлю”. Наадварот, яна здавалася цудоўным адгалінаваннем „Якубовых кніг”, гэта дзякуючы канкрэтнаму аналагу — прысутнасці пісем у творах. Традыцыя ліставання натуральная для герояў Такарчук — там дзеянне адбываецца ў другой палове XVIII-га стагоддзя. У Аркуша, які засяроджваецца на канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя гэты жанр яшчэ трымаецца прыстойна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF