Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

«Сустрэчы» і «Прысутнасць» Частка 2 — «Прысутнасць»

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

«Ніва» будучы прэсавым органам Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а папраўдзе ўсяго беларускага асяроддзя, на сваіх палосках шмат месца адводзіла дзейнасці беларускіх студэнтаў. Ніўскія журналісты часта пабывалі на студэнцкіх вечарынах: атрасінах, рэйдах-падарожжах ці звычайных сходах.

Гэтак было да канца 1985 года.

У той больш-менш час, калі з Яўгенам Вапам наведалі мы рэдакцыю штотыднёвіка, у гутарцы з намеснікам рэдактара Міколам Гайдуком даспела думка стварыць штомесячную студэнцкую старонку. Назву «Прысутнасць» прыдумаў Лёнік Тарасэвіч. Проста мы, студэнты, заяўляем пра сваю прысутнасць у беларускім жыцці ў Польшчы.

«Мы, з божае ласкі студэнты беларускай нацыянальнасці, перадаем новую старонку агульнавядомай газеты ў рукі чытачоў Беластоцкага краю і ўсяе Польшчы. Амін», — пісаў Аляксандр Максімюк у артыкуле, якім абвяшчаў пастаяннае рэдагаванне ў тыднёвіку «Ніва» студэнцкага дадатка «Прысутнасць».

Штомесячная старонка, якая з’явілася ў «Ніве» з пачаткам 1986 года, гэта не тое што «Сустрэчы» (як удасца — раз на 3 месяцы). Тут патрэбная была рэгулярнасць і напруга ды... звычайная адказнасць, а з гэтым у студэнтаў бывала па-рознаму. І гэта часта не па прычыне ляноты, часам трэба было вучыцца, хадзіць на даклады, здабываць залікі, ці здаваць экзамены.

Але затое мелі мы свой, як не круці, штомесячнік. Так як «Зорка» была тыднёвікам для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF