Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Юбілейны фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

Выстава здымкаў юбілейнага дзясятага выпуску Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве» будзе працаваць да кастрычніка 2015 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, які з’яўляецца галоўным арганізатарам фотаконкурсу. У мінулым меў ён нават рысы міжнароднага конкурсу, калі ўдзельнічалі ў ім грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Да юбілейнага фотаконкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» прыступіла 68 асоб, якія прыслалі каля 200 фатаграфій на тэму Падляшша. Былі гэта жыхары розных гарадоў Польшчы, але найбольш удзельнікаў конкурсу было з Гайнаўшчыны, Бельска-Падляшскага і Беластока. У сувязі з юбілеем арганізатары фотаконкурсу рашыліся паказаць шырокафарматныя пераможныя і вылучаныя здымкі, каб лепш паказаць іх дэталі і мастацкія вартасці.

На адкрыццё конкурснай выставы і падвядзенне вынікаў фотаконкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» прыбылі перш за ўсё канкурсанты і іх сямейнікі, а таксама аматары фотамастацтва. Фатографы з іншых ваяводстваў шукалі па Гайнаўцы сядзібу музея, а пасля цікава было ім паглядзець выставы на музейных калідорах, што было таксама прамоцыяй Гайнаўскага белмузея на Польшчу. Да конкурсу прыступаюць, між іншым, мясцовыя і прыезджыя беларусы. Некаторыя з іх на працягу 10 гадоў здабывалі прызы.

— Падчас сёлетняга юбілейнага конкурсу мы падводзім яго вынікі. Конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» нядаўна было прысвоена імя вядомага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF