Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

„Бульба сёння, бульба ўчора, бульба з рана і з вячора...”

Іаанна ЧАБАН

У роднай хаце Марыі Кулакоўскай кожнага дня пры адным стале харчавалася дванаццаць душ, а дакладней — страўнікаў. — Люцька, Райка, Ларка, Олік, я, Генё, дзядзя, цёця Маруся і Наташа, а яшчэ парабак, які дзядзю пры жывіне дапамагаў, — пералічвае васьмідзесяцічатырохгадовая радавітая крушынянка. У пераліку, відавочна, забылася яна пра бацьку і маці. Мабыць таму, што маці з за працы не было калі сесці за стол, а бацька, дык што тут гаварыць, безумоўна сядзеў найбліжэй міскі.

З яе рэканструкцыі даваеннага перыяду вынікае, што елі тады даволі шмат, у асноўным бульбу, якая паяўлялася на стале па некалькі разоў у дзень, выдатна пацвярджаючы бульбяную славу беларусаў. Хаця ад такіх страў надта распіхваюцца кішкі, таўсцякоў не было ні ў сям’і спадарыні Марыі, ні і ў Крушынянах.

— Гэта не тое, што цяпер, — гаворыць яна. — Панаядаюцца невядома чаго, пасадзяць задніцу ў трактар, а потым перад тэлевізар. А тады трэба было добра набегацца за сярпом, плугам ці касою.

Ежу варылі на пліце і ў кухоннай печцы, якая ў бацькоўскай хаце маёй субяседніцы была надта вялікай. Спачатку свіням, таму што парнікаў тады не было. У печку засоўвалі шэсць круглых саганоў па тры ў кожны бок. Пасярэдзіне гарэлі дровы. Дадаткова, каб павысіць тэмпературу, гаспадыня запіхала ў кут печкі пучок хворасту. Чарговыя чатыры саганы з бульбай свіням варыліся на пліце. Калі ўсё гэта было гатова і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF