Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Хачу каб больш іскрылася жыццё!

Ганна КАНДРАЦЮК

Інтэрв’ю з мастачкай Кацярынай Валкавыцкай, аўтаркай, між іншым, малюнкаў да беларускай кніжкі Міры Лукшы «Дзяўчынка і хмарка». Цягам месяца лютага г.г. працуе яе новая выстаўка ў Акруговай лекарскай палаце ў Беластоку, што па вуліцы Свентаянскай.

Ганна Кандрацюк: — Кацярына, давай спачатку пазначым тэматычныя межы Тваёй выстаўкі.

Кацярына Валкавыцкая: — Анёлы і этна-Падяляшша.

ГК: — Ну вось, Твае анёлы ляжаць проста на зямлі, то-бок, на прыгожай тканіне, сатканай на ручных кроснах. Хопіць схіліцца, каб іх дастаць у свае рукі. Скажы, Кацярына, як гэта ёсць, што адны бачаць у падляшскім паветры чорцікаў і дэманаў, а Ты бачыш толькі добрых анёлаў? Як гэта ў Цябе атрымліваецца?

КВ: — (Смяецца) Ведаеш, гэта вельмі проста. Усюды былі, ёсць і будуць анёлы ды д’яблы. Усё залежыць ад нас, у які мы бок будзем пакланяцца. Я пакланяюся анёлам. Я заўсёды пакармлю хлебам анёла. На гэта трэба самому запрацаваць, трэба шмат пастарацца, зрабіць шмат добрых учынкаў. Калі пра д’яблаў, яны не толькі ў рэлігіі, яны прысутныя ў кожнай культуры, у многіх рытуалах. Гэта цікавая тэма. Я, аднак, хіба іх баюся...

ГК: — Бачыш гэтыя істоты ў людзях ці можа ў міфах?

КВ: — У мяне такі «чэшскі» падыход да справы: я люблю магічны рэалізм. У мяне ўсё пераплеценае — жывыя людзі, фантазія, часам бачу рэчаіснасць адвернутую дагары нагамі. Дадам, што мой прадзед па нацыянальнасці — чэх.

ГК: — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF