Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Фабрыкацыя аднаго даносу

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

Падчас паўстання 1863-1864 гг. шырока практыкавалася такая форма паведамлення аб удзеле мясцовых жыхароў у паўстанні як данос. Даносчыкамі выступалі канкурэнты, даўжнікі, суседзі, сябры і сяброўкі, і нават родныя дзеці, у іх імкненні авалодаць бацькоўскім маёнткам. Стаўленне расійскіх улад да даносчыкаў прывяло да таго, што даносы ператварыліся ў прыбытковы занятак. Здараліся выпадкі, калі даносы фабрыкаваліся нават царскімі службоўцамі і ператвараліся ў доказ злачынства ў адносінах да падазраваных ва ўдзеле ў паўстанні. Але часам такія фабрыкацыі выходзілі на чыстую ваду.

6 верасня 1863 года ваенны начальнік горада Беластока з уездам накіраваў у Беластоцкую ваенна-следчую камісію ліст з просьбай разгледзець справу чатырох чалавек, арыштаваных у Гарадоцкай воласці Беластоцкага ўезда за ўдзел у паўстанні. Гэта былі ткачы з вёскі Юзэфова: Сымон і яго сын Віктар Грыкі, ляснічы з в. Юзэфова Мікалай Іванюк, а таксама Іван Тарасевіч з Гарадка.

Калі першыя два былі каталікамі па веравызнанні, то Іванюк і Тарасевіч — праваслаўнымі, прычым апошні з’яўляўся старастам царквы ў Гарадку і абвінавачваўся ў тым, што ён разам са святаром гарадоцкай царквы Юльянам Скальскім вазіў паўстанцам сала ў в. Явароўка, купленае ў селяніна в. Бялевічы Адама. Паколькі ў справе фігуравала імя праваслаўнага святара, на якога падаў цень удзелу ў паўстанні, і царкоўнага старасты, ваенны начальнік Беластока (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF