Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Кабарэ гэта жыццё?

Міраслаў ГРЫКА

Ой робіцца ўсяго ў польскай палітыцы! Павел Кукіз, былы лідар рок-гурта «Персі», чалавек эмацыйна гіперактыўны, што не значыць што несумленны, спявак, акцёр-аматар, а цяпер радны сейміка Ніжняй Сілезіі, абвясціў аб сваім удзеле ў кастынгу ў прэзідэнты. Як чалавек, які абцёр свае бакі ў шоўбізнесе, ведае ён правілы барацьбы за галоўную ролю ў Рэчы Паспалітай мабыць лепш ад кагосьці іншага. І хто ведае, ці не пяройдзе ён у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, і, мабыць, нават у выніку пераможа. Хоча ён разварушыць, дарэчы, вельмі сэнсоўны праект вызваліць шаноўную прэзідэнцкую функцыю ад фаварытызму, усцерагчы яе ад партыйных сварак. А паколькі старанне за пасаду прэзідэнта мае ў Польшчы мала агульнага з сур’ёзнай і адказнай палітыкай, і яго кандыдатура мае нейкае дачыненне да кабарэтнага выпендрошу. Кабарэ ў польскай рэальнасці на самой справе добра сябе адрэкамендавала. Пры „камуне” высокія стандарты добрага густу, літаратурнай вытанчанасці і разумнага сарказму ўстанавілі назаўжды кабарэ: „Старэйшых паноў”, „Дудэк”, „Салон незалежных” або „Пад эгідай”. Пасля яе падзення ўзровень грамадзянскага жарту рашуча паляцеў уніз, праехаўшыся жыватом аб інтэлектуальную пасродкавасць. Але такая прапанова чагосьці, на што ёсць попыт. Мільёны тэлегледачоў, смактаўшы піва і жаваўшы чыпсы, качаецца ад смеху, аглядаючы штодзень адзін з самых нудных, калі б не сказаць прасцяцкіх серыялаў, які паўтараецца зноў і зноў ва ўсіх каналах грамадскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF