Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

І зноў пра мову

Віктар САЗОНАЎ

І справа нават не ў тым, што начальнік беларускай дзяржавы чарговы раз на „веліком і могучем” распавёў пра недасканаласць роднай мовы. Па-першае, калі разглядаць усю палітру яго кароткага выступу па моўным пытанні, то там больш станоўчага, чым адмоўнага. Найперш станоўчае ў тым, што гэтае пытанне ўвогуле было агучана. Праўда, я далёкі ад думкі, што беларускі кіраўнік сапраўды занепакоіўся ганебным станам роднай мовы. Мне здаецца, што нават усяму кіруючаму класу Беларусі, за выключэннем рэдкіх асоб, такіх як, прыкладам, Павел Латушка, „да лямпачкі” такія каштоўнасці. Таму перакананы, што моўнае пытанне паднялі нездарма. Жывем то як на вулкане, як казаў герой адной класічнай відэастужкі. Сітуацыя ў свеце і непасрэдна ля нашых межаў даволі складаная. У гэтых умовах, каб уратавацца самім і захаваць сваю ўладу, крыху беларускага патрыятызму не зашкодзіць. А дзе яго ўзяць, той нацыянальны патрыятызм, калі народ дваццаць гадоў выхоўвалі ў духу „всеобшчэславянскага брацтва”.

На АМАП і іншыя сілавыя структуры разліку няма ўвогуле. Яны за вялікія грошы навучаныя жорстка разганяць мірныя дэманстрацыі. На большае не здольныя. Тут, як кажуць, хто на што вучыўся. А нават каб і былі здольныя, то не захацелі б сваю галаву падстаўляць нават за вялікія грошы. Патрыятызму то бракуе. Скуль яму ўзяцца, таму патрыятызму, калі роднай мовы нават не ведаюць. Таму ўвогуле незразумела на чыім баку гэтыя добра ўзброеныя і някепска адкормленыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF