Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Трагічны лёс святара з Новай Волі

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння беларускага святара Мікалая Нядзведскага (1890-1939), якога закатавалі актывісты камуністычнай ячэйкі на Наваградчыне.

Мікалай Нядзведскі нарадзіўся 8 мая 1890 года ў вёсцы Новая Воля Беластоцкага павета ў сям’і беларускага святара Іаана Нядзведскага (1856-1925). Сям’я святара была даволі вялікая — ажно дзесяць дзяцей. Але толькі адзін Мікалай звязаў свой лёс са служэннем Богу. Ён скончыў духоўную семінарыю і быў рукапаложаны ў святары.

Айцец Мікалай пасля семінарыі ажаніўся са сваёй зямлячкай Верай. Дзяўчына скончыла пецярбургскі Смольны інстытут, працавала рэгентам, мела добрыя музычныя здольнасці і прыгожы голас. А ў інстытуце яна атрымала яшчэ выдатныя медыцынскія веды. Моцна разбіралася ў лекавых травах, заўсёды дапамагала землякам, лячыла іх, давала парады. Людзі шчыра да яе адносіліся, любілі яе, паважалі, звярталіся па дапамогу.

Вера і Мікалай Нядзведскія ў Новай Волі адкрылі прыватную школу. Там яны бясплатна вучылі мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак. А самых бедных вясковых дзяцей Нядзведскія кармілі і дапамагалі адзеннем. Дзяцей у іх не было, таму на выхаванне яны ўзялі дзяўчынкусірату Лаліту, якую гадавалі і шчыра любілі.

У 1921 годзе святар Мікалай Нядзведскі з сям’ёй пакінуў Новую Волю і пераехаў на Наваградчыну ў вёску Ваўкавічы. На той час вёска была даволі вялікая, у ёй заставалася шмат моладзі.

На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF