Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Украіна ў цяні вайны (19)

Ганна КАНДРАЦЮК

Юрый Андруховіч, самы вядомы ў свеце сучасны ўкраінскі пісьменнік, моцна сумняваўся ў нейкім грамадскім супраціве. Перыяд 2004-2014 гадоў, паміж першым і апошнім «Майданамі», прамаўляў татальнай паразай. Дзесяць гадоў безупынных канфліктаў і эканамічнага краху пазбавіла ўкраінцаў надзеі і сілы. Кожны, хто мог, з’язджаў за мяжу ў пошуках лепшай долі. Сам пісьменнік збіраўся ў замежжа, калі нечакана пачаўся другі «Майдан»! Ён, замест на кіеўскае лётнішча, не думаючы ні хвіліны, падаўся на Крашчацік, дзе выйшаў народ заступіцца за пабітых студэнтаў. Андруховіч глядзеў на сваіх суродзічаў ды не пазнаваў іх. У грамадзе лунаў новы дух, неверагодная энергія, дзесьці развеяліся страх і сумненні. Украіна зноў прачнулася. Пісьменнік ведаў адно: гэта апошні шанц, каб падняцца з каленяў.

* * *

Як не дзіўна, у час апошняй паездкі мы таксама адчулі перамену настрою. Усё здавалася як у час першай паездкі ў жніўні 2004 года. Як не дзіўна, народ ужо «ведаў» пра надыход аранжавай рэвалюцыі ды праяўляў гэта ў сваім акрыленым, поўным надзеі настроі. Сама рэвалюцыя, згодна са сваёй прыродай, успыхнула нечакана як рэакцыя на фальшаванне выбарчых вынікаў. Падзеі ў Кіеве 2004 года прыкмеціў увесь свет. Палітолагі адзін за адным паўтаралі, што менавіта там нараджаецца новая мадэль мірнага вырашэння канфліктаў. Адначасова падмацавалася сусветная вера ў сілу мірных перамоў і пагадненняў.

Гэтая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF