Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

(Не)абавязковыя аўтары

Ганна МОРДАНЬ

Частка 1

Спіс твораў для абавязковага чытання ў ліцэі пастаянна скарачаецца і ў прынцыпе не папаўняецца кніжкамі сучасных, маладых аўтараў. Паколькі ў праграме па польскай мове тое-сёе яшчэ падыходзіць чытачу падлеткавага ўзросту, то «сучаснымі» аўтарамі ў падручніках па беларускай мове называюцца, напрыклад, Аляксей Дудараў ці Алесь Разанаў. Маўляў, крытэрыем, па якім ацэньваецца прыналежнасць аўтара да пакалення «маладой беларускай літаратуры» з’яўляецца тое, ці ён яшчэ ў жывых.

Калі і ў праграме для трэцяга класа прадугледжаныя некаторыя творы новай плыні, звычайна не хапае часу, каб з імі пазнаёміцца — яны ў канцы падручніка, а навучальны год заканчваецца практычна ў красавіку і не хапае часу. Атрымоўваецца, што абітурыенты беларускіх школ на памяць ведаюць, што той ці іншы аўтар «паэт, пісьменнік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай/шляхецкай сям’і, працаваў хатнім настаўнікам». І нічога больш. Можа яшчэ радкі пра спадчыну, якая засталася ад прадзедаў.

А колькі вучняў знаёмыя з перафразаваным вершам класіка:

Ад прадзедаў спакон вякоў

мне б засталося сто гектараў.

Каб не было бальшавікоў

і іхных сраных камісараў.

Гэта Усевалад Сцебурака, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, год нараджэння — 1981. Для таго, каб пачытаць ягоныя творы ці (тут інфармацыя асабліва для дзяўчат) паглядзець здымкі, не трэба капацца ў тоўстых, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF