Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

На Падляшшы гэта сур’ёзна, або Шчодрык у прамым эфіры

Іна ХОМІЧ

Падляшукі могуць сябе называць беларусамі, рускімі ці палякамі — не так важна, бо цяпер ці не галоўнай прыкметай тутэйшых з’яўляецца традыцыя ды веравызнанне. Праваслаўе — гэта той стрыжань, які і аб’ядноўвае, і дапамагае канчаткова не растварыцца ў шэрагах польска-каталіцкай, калі можна так сказаць, большасці.

Таму ўсе праваслаўныя святы тут адзначаюць масава і паважліва. Але калі наконт Божага Нараджэння ці Вялікадня чалавеку з Беларусі тут няма нічога дзіўнага, то шырокім святкаваннем Старога Новага года падляшукі яўна ад нас адрозніваюцца. Гэта становіцца відавочным пасля прысутнасці на „Святочным канцэрце пажаданняў” у рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя.

Любімыя перадачы падляшукоў

Канцэрты пажаданняў — звычайная з’ява на некаторых тэлеканалах і радыёстанцыях. Напрыклад, вялікай папулярнасцю заўсёды вызначалася праграма „Прыміце віншаванні” на берасцейскім канале Буг ТВ. Прыкладна тое самае, толькі ў радыйным фармаце, прысутнічае і на Радыё Рацыя. Перадача ідзе кожную суботу і называецца „Падляшскі канцэрт пажаданняў”. На праваслаўныя Каляды, Вялікдзень і Шчодры вечар (у праваслаўнай традыцыі — Стары Новы год) транслююцца адмысловыя святочныя выпускі. Інтэлектуала можа здзіўляць як даволі прасцецкая праграма з папулярнымі песенькамі тыпу „Вёсачка мая” можа шанавацца слухачом. Але справы выглядаюць менавіта так. Скажам нават больш — колькасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF