Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Адзінокая сярод сваіх

Іаанна ЧАБАН

— Распазнаеце маю хату па пад’ездзе для інвалідаў, — тлумачыць па тэлефоне, — дзверы будуць адчынены.

Напярэдадні вігілійнай вячэры паводле юліянскага календара наш тыднёвік сустрэўся з Галінай Матэйчук у яе цёплым гарадоцкім памяшканні. Зараз жа жанчына запрапанавала міску гарачага супу і жменьку ўспамінаў свайго насычанага падзеямі жыцця.

Нарадзілася яна ў Гарадку ў 1933 г. Пасля заканчэння пачатковай школы паехала вучыцца ў Люблін, дзе атрымала атэстат сталасці. Магістарскую дысертацыю абараніла ў Галоўнай школе замежнай службы, у якой вучылася на дыпламатычна-пасольскім факультэце. Паслядыпломныя курсы адбыла на СГПіС — цяперашняй Вышэйшай гандлёвай школе ў Варшаве і ў Вышэйшай партыйнай школе ў Маскве. З’ездзіла на курсы міжнароднага права ў Гаагу. Працоўную кар’еру пачала з малодшага рэферэндара ў Генеральным консульстве ў Марселі. Была консулам у Ліёне, Ліль, Капенгагене, Кёльне і Маскве. На пенсію адышла з тытулам саветніка міністра.

— Вашыя асацыяцыі са словам „Каляды”...

Да вайны

— У дзяцінстве на вігілію заўсёды мы ішлі да дзядоў на вуліцу Кашаровую (Казарменную). Жылі яны бедна ў адным пакойчыку з кухняй. Ёлак тады не было. Дзед прыносіў жытні сноп і ставіў яго ў куце на кухні. Раскладаў сена на стале, якое выцягвалі з пад абруса ў час вячэры і мералі, каб даведацца колькі каму жыцця засталося. Кароткая сцябліна прадказвала кароткае жыццё, доўгая — доўгае. Дзед (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF