Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Жывыя Меляшкі

Міра ЛУКША

Адкуль адноўлена святліца пасярод доўгай вёскі Меляшкі ў Гарадоцкай гміне, затупаная пакаленнямі людзей, якія любяць і папрацаваць, і добра, па-свойму, павесяліцца, у вёску вярнулася жыццё. Хаця ў гэтай чыста беларускай вёсцы штораз больш небеларускамоўных людзей і іхніх дзяцей, бо селіцца сюды, у адно з найчысцейшых месцаў «зялёных лёгкіх краіны», штораз больш прышэльцаў з Польшчы. І гэта яны падымаюць на старых падрубах адноўленыя хаты старадаўніх меляшкоўскіх фамілій.

Такі краявід. Больш за паўтысячы гадоў паміж Гарадком і вёскай Меляшкі, што расклалася на старажытным грудзе, была мокрая даліна, кажуць, нават возера. За стадоламі і высяцца два таямнічыя курганы, якія тут называюць «могілкамі». Тую даліну ўявіць няцяжка — узбярыся на тыя «могілкі», і маеш панараму як па вадзе, — аж да залатога купала гарадоцкай царквы. Ведаем з крыніц, што ваколіца мела дачыненне да роду Хадкевічаў. Рыгор Хадкевіч за землі каля мястэчка Васількава, якія перадаў каралю, атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста 22 сакавіка 1567 г. вёскі каля Гарадка — Белявічы, Супрасль Мсцібогаўскую (сёння Зарэчаны) і Меляшкі. Брук старадаўні пасярод вёскі, але абапал яго — ці не першыя на Беласточчыне вясковыя тратуары. Па ім падскокваюць колы аўтамашын, бо аўтобуса сюды не пускаюць. Замала людзей ездзіла, «не аплачваецца» Пэкаэсу гнаць аўтобус для пары чалавек. Нічога, што ўсё ж такі тут лік жыхароў большае. І імпрэзаў больш у адноўленай святліцы, не толькі мярлін. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF