Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Віктар Стахвюк і Зміцер Вайцюшкевіч у Нарве

Аляксей МАРОЗ

У Нарве беларускія мерапрыемствы арганізуюцца ў трох установах — у Школьна-прадшкольным комплексе, Гміннай публічнай бібліятэцы і ў Нарваўскім асяродку культуры. Дзеткі і моладзь дэкламуюць вершы і прозу па-беларуску, спяваюць беларускія песні, ставяць беларускія прадстаўленні. Арганізуюцца там сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі, народнымі творцамі, выступаюць беларускія барды, а мясцовыя жыхары сустракаюцца з аматарамі лакальнай гісторыі. Па вёсках Нарваўскай гміны ладзіліся беларускія фэсты, а ў самой Нарве арганізуюцца Гмінныя дажынкі і Дні Нарвы, падчас якіх выступаюць, між іншым, беларускія калектывы. Аўтарская сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Віктарам Стахвюком і канцэрт славутага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча, які раней выступаў у Нарве ў рамках «Бардаўскай восені», адбыліся 22 студзеня ў Гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве. Суарганізатарам мерапрыемства быў Нарваўскі асяродак культуры. Удзельнікаў сустрэчы прывіталі і вялі спатканне дырэктарка бібліятэкі Анна Андраюк-Савіцкая і дырэктарка асяродка культуры Агата Смактуновіч.

Першым выступіў Віктар Стахвюк, які расказаў пра сваё жыццё па за Беласточчынай, адкуль цягнула яго на бацькаўшчыну.

— Жывучы ў Чанстахове, я думаў і гаварыў па-свойму. Жывучы далёка ад дому, я навучыў дзяцей гаварыць на нашай мове. Такім чынам даведаліся яны адкуль мы і кім мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF