Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Замарожаная справядлівасць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Мінула чарговая гадавіна злачынства, здзейсненага атрадам Рамуальда Райса «Бурага» ў Залешанах, Занях, Канцавізне, Шпаках і Вульцы-Выганоўскай. У памяці беларусаў у Польшчы ўсё яшчэ жывая памяць аб тадышніх трагічных здарэннях. Паводле сем’яў ахвяр, былі забіты 82 чалавекі, па дадзеных Інстытута нацыянальнай памяці, які вёў расследаванне той пацыфікацыі — 79. У наступным годзе міне 70 гадоў з моманту крывавых падзей. Арганізатары сёлетніх святкаванняў гадавіны масавых забойстваў у Залешанах на адным з сайтаў сацыяльных сетак выклалі м.інш.: «Польскія дзяржаўныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, а таксама шараговыя грамадзяне не хочуць разумець і ўшанаваць гэтую вялікую трагедыю. Штогод паказваецца нам, — сем’ям закатаваных, праваслаўным, беларусам, а таксама звычайным грамадзянам, якія хочуць ушанаваць памяць ахвяр, што мы — грамадзяне другога гатунку (...). Мы адчуваем сябе грамадзянамі другога гатунку, таму што польская дзяржава праз падначаленыя органы навязвае нам сваю версію гісторыі, у якой ахвяры «Бурага» гэта проста «камуністы», а іх каты — «героі, якія, не шкадуючы намаганняў, змагаліся за незалежную польскую дзяржаву». Прыгадаем, Інстытут нацыянальнай памяці Камісія для судовага пераследу злачынстваў супраць польскага народа ў Беластоку правяла расследаванне па гэтай справе, у якім здзейсненыя атрадам «Бурага» дзеянні кваліфікуюцца як «злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ў мэтах знішчэння часткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF