Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Наш цывілізаваны свет

Міраслаў ГРЫКА

Забойства і распальванне да яго падвяргаюцца пакаранню ва ўсім цывілізаваным свеце з аднолькавай строгасцю. Нават калі забойца быў бы бескарысным грамадству дэгенератам, а заказчык забойства — паважаным джэнтльменам, які штодзень займаецца дабрачыннасцю, абодва ў святле заканадаўства былі б у роўнай ступені прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні злачынства і пакараны ў такой жа ступені. Па меншай меры, тэарэтычна. У Беларусі, апошняй еўрапейскай краіне, якая захоўвае смяротнае пакаранне паводле архаічнага права сіметрычнай адплаты, замацаванага ў Кодэксе Хамурапі, забойцаў ліквідуюць абсалютным, канчатковым стрэлам у патыліцу. У Кітаі, страляюць або вешаюць — часам масава. У ЗША, дзе паасобныя штаты маюць аўтаномную юрысдыкцыю, у большасці з іх паспяхова зацерлі запіс пакарання смерцю або ахапілі яго мараторыем. Толькі ў некаторых штатах выкарыстоўваецца смяротная ін’екцыя, газавая камера або электрычнае крэсла. Тым не менш, сістэма апеляцыі, абавязковая ва ўсім заканадаўстве ЗША, перапыняе выкананне смяротнага прысуду часта на дзесяцігоддзі. Гэта звязана з прававой філасофіяй дзяржавы, дзе смяротнае пакаранне лічыцца апошнім сродкам, таму адкрывае перад засуджанымі магчымасць спадзявацца на аргументы — прававыя або іншыя — якія змякчаць прысуд аж да канчатковага вычарпання з натуры працяглай працэдуры апеляцыі. У Расіі, калі я правільна памятаю, смяротнае пакаранне было ахопленае мараторыем, то-бок, пастаўленнем яго ў стан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF